Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі

Дата: 28 августа 2023 в 14:06, Обновлено 28 августа 2023 в 14:06

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.10.2022, 8/38826

1 ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2022 г. № 216 Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г.

№ 101 На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу)» наступныя змяненні: прэамбулу і пункт 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска- выкладчыцкага складу) (дадаецца).»; у Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай гэтай пастановай: у частцы першай пункта 3 словы «праграм выхавання» замяніць словамі «адораных дзяцей і моладзі, праграм выхавання, аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі»;

пункт 4 дапоўніць часткай наступнага зместу: «Атэстацыя праводзіцца ў форме: атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) другой і першай кваліфікацыйных катэгорый; кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі – пры прысваенні (пацвярджэнні) вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік- метадыст».»;

у частцы трэцяй пункта 5 словы «педагагічных пасадах» замяніць словамі «пасадах педагагічных работнікаў»; у пункце 6: частку першую выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«6. Прысваенне кваліфікацыйных катэгорый педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе служачага ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны часткамі трэцяй–сёмай пункта 19, пунктамі 20 і 201 дадзенай Інструкцыі.»; частку другую пасля слова «пасадзе» дапоўніць словам «служачага»; пункт 8 пасля слова «пасадзе» дапоўніць словам «служачага»;

пункт 17 пасля часткі першай дапоўніць часткай наступнага зместу: «Тэрмін прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыі (адмове ў допуску) не павінен перавышаць адзін месяц з даты падачы заявы.»;

у пункце 18: абзац чацвёрты часткі першай выключыць; у частцы другой слова «–чацвёртым» замяніць словамі «і трэцім»; у частках чацвёртай і пятай пункта 19 словы «прыняты з пасады прафесарска- выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе» замяніць словамі «маюць стаж працы на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу»; у частцы першай пункта 20:

абзац сёмы пасля слоў «кіраўніка фізічнага выхавання,» дапоўніць словам «метадыста»; абзац дванаццаты пасля слова «канцэртмайстра» дапоўніць словам «, метадыста»; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.10.2022, 8/38826 2 абзац сямнаццаты пасля слова «метадыста,» дапоўніць словамі «педагога сацыяльнага,»; абзац васямнаццаты пасля слова «акампаніятара» дапоўніць словамі «, педагога- псіхолага, настаўніка-дэфектолага, педагога сацыяльнага»; пункт 201 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«201 . У выключным выпадку педагагічны работнік па хадайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе служачага, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне: другой кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі; першай, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды кіраўніка структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.»; часткі трэцюю і чацвёртую пункта 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзенні атэстацыі. У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.»; частку пятую пункта 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі. У выпадку, калі атэстацыя праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі, тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы кваліфікацыйнага экзамену.»; пункт 24 выключыць; падпункты 30.3–30.6 пункта 30 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «30.3. педагагічныя работнікі – аўтары вучэбных выданняў (падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вучэбна-наглядных дапаможнікаў, дапаможнікаў, практыкумаў, рабочых сшыткаў, хрэстаматый), якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ва ўстаноўленым парадку Міністэрствам адукацыі к выкарыстанню ў адукацыйным працэсе; 30.4. педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі абласнога (Мінскага гарадскога) этапу або пераможцамі ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў прафесійнага (педагагічнага) майстэрства педагагічных работнікаў; 30.5. педагагічныя работнікі, якія за апошнія пяць гадоў падрыхтавалі пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені, Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца) і (або) прызёраў: міжнародных алімпіяд, заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспубліканскай алімпіяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.10.2022, 8/38826 3 міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства, заключнага этапу рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства, міжнародных конкурсаў, фестываляў тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі; міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, іншых спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама афіцыйных спартыўных спаборніцтваў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з рэспубліканскімі каляндарнымі планамі, міжнародных спартыўных спаборніцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі; 30.6. педагагічныя работнікі, якім уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;»; дапоўніць Інструкцыю пунктам 301 наступнага зместу: «301 . Ад здачы кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызваляюцца педагагічныя работнікі, якія сталі пераможцамі ў намінацыях чацвёртага (заключнага) этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».»; з частак другой і трэцяй пункта 35 словы «(вучэбных дысцыплін)» выключыць; у частцы першай пункта 37 словы «настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст»), выкладчыкі ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі» замяніць словамі «выкладчыкі, настаўнікі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік- метадыст»)»; пункт 38 дапоўніць часткай наступнага зместу: «Па кожным напрамку педагагічнай дзейнасці экзамен праводзіцца не меней аднаго разу ў квартал.»; з пункта 40 другі сказ выключыць; у частцы першай пункта 44 словы «пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (далей – выпіска з пратакола)» замяніць словамі «за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі»; частку другую пункта 50 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Вынікі атэстацыі аб’яўляюцца работніку пасля галасавання.»; пункты 53 і 54 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камісіі захоўваюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства. 54. Пры парушэнні парадку правядзення атэстацыі атэстацыйнай камісіяй арганізацыі сістэмы адукацыі педагагічны работнік у дзесяцідзённы тэрмін з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камісіі мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, а пры парушэнні, дапушчаным атэстацыйнай камісіяй структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, – у атэстацыйную камісію структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі. Пры выяўленні парушэнняў парадку атэстацыі атэстацыйная камісія, у якую паступіла заява педагагічнага работніка, мае права адмяніць рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі (структурнага падраздзялення гарадскога, раённага выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі) і ў месячны тэрмін з дня зваротуНациональный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.10.2022, 8/38826 4 правесці паўторную атэстацыю педагагічнага работніка, у дачыненні да якога былі дапушчаны парушэнні. У выпадку, калі парушэнні парадку атэстацыі былі дапушчаны ў дачыненні да педагагічнага работніка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камісіі структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, па звароце педагагічнага работніка для яго паўторнай атэстацыі ствараецца іншая атэстацыйная камісія структурнага падраздзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі. У склад дадзенай камісіі не могуць быць уключаны асобы, якія прымалі рашэнне ў дачыненні да гэтага педагагічнага работніка пры папярэдняй атэстацыі. Рашэнне атэстацыйнай камісіі, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй дадзенага пункта, лічыцца канчатковым.»; пункт 55 выключыць; з пунктаў 4, 6–8 дадатка да гэтай Інструкцыі словы «(вучэбная дысцыпліна)» у адпаведных склоне і ліку выключыць. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.І.Іванец

УЗГОДНЕНА Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства спорту и турызму Рэспублікі Беларусь

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Мінскі абласны выканаўчы камітэт Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.